Дзеці, творчасць і клубок бабуліных чырвоных нітак
Мінчанка Кацярына да апошняга не думала з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на вялізныя рэпрэсіі, і ўжо маральна рыхтавалася да турмы. Але, калі ўлады сталі пагражаць аддаць яе дзяцей у прытулак, давялося ратавацца. А потым у сваёй новай хаце ў чужой краіне сям'я пачула гукі выбухаў.
Дзеці, творчасць і клубок бабуліных чырвоных нітак
Мінчанка Кацярына да апошняга не думала з'язджаць з Беларусі, нягледзячы на вялізныя рэпрэсіі, і ўжо маральна рыхтавалася да турмы. Але, калі ўлады сталі пагражаць аддаць яе дзяцей у прытулак, давялося ратавацца. А потым у сваёй новай хаце ў чужой краіне сям'я пачула гукі выбухаў.
Жнівень, 2021 год
«Дзецi прынеслі жменьку цацак і пытаюцца, ці не шмат месца гэта займае»
На эмоцыі не было шмат часу. Паўстала пытанне маёй патэнцыйнай адсідкі, і мне сказалі, што дачку і сына забіраюць у дзіцячы дом. Я замужам другі раз, і муж не афіцыйны айчым дзецям — паводле беларускіх законаў, ён не мае права прэтэндаваць на іх.
Я не хацела з’язджаць. Я думала, што ў рэшце рэшт у Беларусі застануцца толькі косці неандэртальцаў і я. Але быць маральна гатовай да турмы — гэта адно, а калі табе кажуць, што твае дзеці патрапяць у прытулак, — гэта іншае. Яны вельмі добра ведаюць, на што ціснуць, а мамы ў Беларусі — самая неабароненая частка насельніцтва.
За некалькі дзён мы атрымалі літоўскія гуманітарныя візы. Я вельмі зайздросціла людзям, якія мелі час падумаць, куды з’язджаць, і падрыхтаваліся да гэтага. Што ў першую, што ў другую эміграцыю мы ехалі практычна без рэчаў. Самым узрушальным момантам для мяне было бачыць, як свае рэчы збіралі дзеці. Я папярэдзіла, што мы амаль нічога не можам узяць. Яны корпаліся ў сваім пакоі, а потым прынеслі жменьку цацак і пытаюцца, ці не шмат месца гэта займае. Мяне тады паднакрыла, але часу рэфлексаваць не было.

«Ад Мінска да Вільні на машыне дзве з паловай гадзіны, а мы дабіраліся 16 гадзін»

У Вільню мы ляцелі з Кіева, а да яго дабіраліся на аўтобусе. Тады ўжо пасадзілі самалёт з Пратасевічам, наземныя межы былі закрыты нібыта з-за кавіда. Але ў нас былі дакументы, што мы едзем у Кіеў па працоўных лагістычных справах. Мяне на мяжы яшчэ спыталі, чым займаюцца лагісты. Я адказала, што лагістыкай. А чаму з дзецьмі едзем? Так яны хочуць пабачыць Кіеў. Ад Мінска да Вільні на машыне дзве з паловай гадзіны, а мы дабіраліся 16 гадзін. Такі складаны шлях — адна з асноўных прычын, чаму мы пакінулі амаль усе рэчы ў Мінску.
29 октября 2020 года Беларусь временно ограничила въезд в страну через наземные границы из Латвии, Литвы, Польши и Украины. Позже, 10 декабря 2020-го стало известно, что Беларусь намерена закрыть наземные границы теперь на выезд, объясняя это ситуацией с коронавирусом. Решение вступило в силу через 10 дней.
З сабой мы ўзялі скрыпку дачцэ, флейты і акарыну для мяне, а гітару мне даслалі ўжо пасля. Я ўзяла клубок чырвоных нітак, якія належылi яшчэ маёй бабулі, яна імі таксама вышывала. Гэты клубок такі агромністы, што я ім па сутнасці вышываю ўсё жыццё, а ніткі ніяк не скончваюцца. Я ведала, што ў эміграцыі, як і дома, буду рабіць народныя строі. Мы таксама ўзялі з сабой адзін такi строй. І iнсулін для мужа. 
Вымушаную хуткую эміграцыю я адрэфлексавала толькі праз некалькі дзён. Мы сядзелі на карантыне ў нейкім хостэле, i вось тады мяне ўжо накрывала знатна. Было крыўдна і горка, было адчуванне абсалютнай несправядлівасці. Няхай я, але мае дзеці чым заслужылі гэта? Дагэтуль мне не зразумела.
Днем 23 мая 2021 года в Национальном аэропорту «Минск» вынужденно приземлился самолет авиакомпании Ryanair, который летем в Вильнюс. После короткой проверки судна на наличие бомбы самолет полетел в Вильнюс, но среди пассажиров не оказалось Романа Протасевича и его девушки Софьи Сапеги, которые были связаны с протестами против фальсификации президентских выборов 2020 года в Беларуси. Молодых людей задержали беларусские силовики. Большинство стран мира запретило своим самолетам летать над воздушным пространством Беларуси, так небо стало фактически закрытым.
Верасень-кастрычнік, 2021
«Было адчуванне беспрасветнай беспрасветнасці, і здаецца, яно цягнулася ўжо палову майго жыцця»

У Літве мы пражылі паўтара месяца і не вельмі абцяжарыліся рэчамі. Дзеці пайшлі ў літоўскую школу, а мне прапанавалі працу ў Кіеве. Праз месяц палётаў туды мы зразумелі, што для сям’і будзе зручней пераехаць ва Украіну. Я не вельмі хацела пераязджаць у Кіеў, але трэба было неяк зарабляць грошы.
Там дзеці пайшлі ўжо ў другую школу, на другой мове. Мы крыху абраслі рэчамі, даслалі з Беларусі зімовае адзенне. Засяліліся ў агромністую хату, ў якой нічога не было. Мы купілі мэблю, посуд, стол і крэслы, сталовы гарнітур, абрус і імбрык… Спадзяюся, што гаспадыня кватэры зараз усім гэтым карыстаецца.
У Кіеве мы пражылі пяць месяцаў. Зараз у Польшчы мы жывем даўжэй, але я не магу гэта ўсвядоміць. Мне здаецца, у Кіеве засталася вялікая частка жыцця, хоць па факце i вельмі мала ўспамінаў. Гэта быў час восені і зімы, было адчуванне беспрасветнай беспрасветнасці, і здаецца, яно цягнулася ўжо палову майго жыцця. І думаеш: як гэта толькі пяць месяцаў?
Люты, 2022
«Мы адразу зразумелі, што гэта вайна»
Апошнія месяцы ў Кіеве было прадчуванне вайны. У мяне было “кароннае” пытанне ў апошнія тыдні перад вайной: «Як вы думаеце, бахне ці не?» Украінцы як адзін, ад маёй грымёркі да таксістаў, казалі, што нічога не будзе. А беларусы з посттраўматычным сіндромам сядзелі і думалі: ну, раз украінцы кажуць, што не будзе, так можа і не будзе. Украінцы былі ўпэўнены, што вайна не пачнецца, мы былі ўпэўнены ў адваротным. Але нас настолькі заспакоілі, што мы зусім не падрыхтаваліся. Але яно i невядома, як рыхтавацца… Куды нам зноў з’язджаць? У нас тут праца, школы, новы сталовы гарнітур…

24 лютага — дзень народзінаў майго мужа. Напярэдадні я не паспела забраць яго падарунак, усю ноч ляжала ў ложку і думала, што рабіць, калі і куды бегчы раніцай, каб усё паспець. Без пятнаццаці пяць я вырашыла, што трэба заснуць хоць на гадзіну. I толькі я пачала сябе прымушаць заснуць, як пачула, што пачаліся выбухі. Прачнуўся муж. Мы адразу зразумелі, што гэта вайна. У хуткім часе пачалася паветраная трывога, якая абудзіла дзяцей.
Усе наступныя дні я была нібыта ў каматозе. У мужа ад стрэсу яшчэ да пачатку вайны — можа, ён усё гэта прадчуваў — здарыўся інсулінавы выбух і аднялася палова твару: не расплюшчвалася вока, ён не мог гаварыць і есці. Вось так мы сустрэлі ягоны дзень народзінаў і пачатак вайны.
Мы жылі на 17-ым паверсе. Бомбасховішча было ад нас далёка. Мы не ведалі, як выехаць. У вокны, якія выходзілі далёка на Дняпро, мы бачылі шашу, якая з сёмай раніцы была запруджана машынамі. Усе стаялі ў корках.
Июль, 2021 год
«Там было столькі народу, што я баялася, што нас заціснуць насмерць»
Патэлефанаваў калега і сказаў, што адна дзяўчына будзе ехаць у бок Львова i можа ўзяць нас з сабой. Але месца было толькі на людзей, не на рэчы. Мы ўзялі скрыпку. Гэта ўжо новая скрыпка, таму што дачка паспела вырасці са старой.
Да Львова мы ехалі 24 гадзіны. Коркі былі страшныя. Былі месцы, дзе машыны ехалі з хуткасцю пяць кіламетраў за гадзіну. Я бачыла, як людзі адрывалі адбойнікі і ехалі па тым баку дарогі, што ў Кіеў, бо ён быў пусты. Мы, законапаслухмяныя беларусы, так не рабілі.
У Львове мы прытуліліся ў іншага сябра-беларуса. Сесці на эвакуацыйны цягнік — адзінае выйсце, што нам застаецца. Мы пераночылі і зранку пайшлі на вакзал. Там не было, дзе купіць ежы. Я ўрвала пару булак для дзяцей, і гэта было шчасце. На цягнік мы не селі: там было столькі народу, што я баялася, што нас заціснуць насмерць. 


Было вельмі холадна. Калі мы выязджалі з Кіеву, было сонца і плюс дзесяць. У Львове на вуліцы быў мінус, а дзеці ў восеньскім адзенні. Пакуль мы шукалі машыну, зацанілі львоўскія сутарэнні падчас паветранай трывогі: вільготныя, мокрыя, але прыгожыя.
Дзясяткі людзей спрабавалі дапамагчы з машынай, кідалі нейкія сайты, але абсалютна нерэлевантныя. Гэта прыкладна як у мяне зараз з ракам: усе хочуць дапамагчы і кідаюць кучу артыкулаў, як лячыцца керасінам. Калегі дапамаглі знайсці ўкраінскіх валанцёраў, якія адвезлі нас на мяжу.

«На мяне настаўлялі аўтамат, і гэта было страшна»

Чэргі з машын у бок мяжы былі па 25 кіламетраў. Валанцёры павезлі нас прасёлачнымі сцежкамі, каб нам з дзецьмі не ісці гэтыя кіламетры пешкі пад снегам. На шляху ўвесь час траплялі на КПП, і вось тут я даведалася, што на тэрыторыі Заходняй Украіны людзі нічога не ведаюць пра Беларусь апошніх год. На мяне настаўлялі аўтамат, і гэта было страшна.
На нас двойчы выклікалі паліцыю. У апошні раз яны забралі нашыя дакументы і сказалі ехаць за імі. Я падумала, нас вязуць у турму. Але нас перасадзілі ў бусік і падвезлі да пачатку чаргі. Нам пашанцавала: мы пераходзілі мяжу ўсяго шэсць гадзін. Была ноч, дзіка холадна, ішоў снег, пад нагамі плыла слота.
Бясконцыя чэргі жанчын з дзецьмі. Былі жанчыны з немаўлятамі, якія нават яшчэ не трымалі галоўку. Гэта было проста страшна. У той момант, калі знаходзішся там, ты не можаш усвядоміць, наколькі гэта агромністая гуманітарная катастрофа. А потым, праз дзень-два, пачынаеш думаць, што гэта было, што гэта за дэгуманізацыя людзей. Мне ўсё нагадвала нейкае Сярэднявечча. Так не павінна быць у XXI стагоддзі, калі тысячы тысяч жанчын з дзецьмі на марозе сваімі нагамі павольна і моўчкі перасоўваюцца ў нікуды, проста ў цемру…

У адзін момант я пачала спяваць «Пагоню». Напэўна, гэта выглядала вельмі недарэчна, але з майго боку гэта быў не пафас, а малітва. У сына ад холада ўжо пачалася мігрэнь, ён плакаў. Дачка ў восеньскім паліто таксама загібалася ад холаду. Валанцёры раздавалі коўдры, але на нас хапіла толькі прасцін. Мае дзеці лічыліся дарослымі, у іх не было аніякіх паблажак.
Мы перайшлі мяжу ўначы. Нас сустрэў сябар і адвёз у лясны домік, дзе мы некалькі дзён прыходзілі ў сябе і думалі, як жыць далей. Гэта было 28-ага лютага. Адтуль мы пераехалі ў Варшаву, а потым па працы перабраліся ў Беласток, дзе зараз і жывем. Дзеці пайшлі ў трэцюю за год школу на трэцяй незразумелай мове.
Зараз я праходжу лячэнне ад раку грудзі. Ужо было дзве аперацыі, пачалася хіміятэрапія – неяк жывем. Чалавек да ўсяго прызвычаіцца, нават да эміграцыі або вайны. Іншая справа, што потым гэта выліваецца ў такія штукі, напрыклад, як рак.
Блиц-интервью
— Чаму навокал адбываецца так багата зла?

Зло — вельмі абстрактная катэгорыя. Я не ведаю, адкуль яно бярэцца. Мне падаецца, што вельмі вялікую ролю іграе адукацыя, культура. Калі ў людзей няма дастатковага ўзроўню культуры, начытанасці, нагледжанасці на прыгожае, густу, то яны кіруюцца даволі прымітыўнымі катэгорыямі ў сваім існаванні. І большасць тых людзей, якія зараз твораць, на нашу думку, злое, — яны проста ў выніку адсутнасці духоўнай падрыхтоўкі не разумеюць гэтага. Ніхто з іх не думае такімі катэгорыямі, як дабро i зло. Я лічу, што для іх не зразумела, што гэта зло. Калі людзі палілі кнігі, яны думалі, што твораць добрае; калі палілі на вогнішчы людзей, таксама думалі, што твораць добрае. I зараз гэтаксама кіруюцца сваімі ўяўленнямі, што такое дабро і зло.
Тое, што адбываецца, мне падаецца даволі тыповай справай. Мы проста жылі дастаткова камфортна шмат гадоў пасля распаду СССР i адвыклі ад усяго гэтага. Ёсць краіны, нацыі, народы, якія жывуць у стане вайны пастаянна. Гэта, у прынцыпе, класічны стан для чалавецтва — вайна. Проста мы гэтага не каштавалі, і нам гэта падаецца чымсьці ненатуральным і страшным. Але чалавек да ўсяго прызвычайваецца. Усё паўтараецца, і важна то, як мы гэта ператрываем і якія ўрокі з гэтага вынесем.

— Што дае табе сілы?

Творчасць. Прычым яна можа быць рознай: ад рэканструкцыі беларускіх народных строяў да музыкі. Я і працу сваю лічу творчасцю, таму што вельмі шмат там завязана на прыдумванні чагосьці.
Але я не магу сказаць, што ў мяне зараз шмат сіл, — мне іх вельмі бракуе. Сілы ў мяне з’яўляюцца, калі я на людзях. Не тое, каб людзі мне даюць сілы, хаця было б вельмі прыгожа так сказаць. Проста калі я знаходжуся сярод людзей, я не даю сабе паблажак і магчымасць даць слабіну.
Самая вялікая мая парада: калі цяжка, трэба выходзіць да людзей. Нават проста на двор, дзе не зможаш стаяць пасярод вуліцы і плакаць, шкадуючы сваё загубленае жыццё.
Мне сілы дае надзея. Нягледзячы на ўсеагульны трэш, я спадзяюся, што ў рэшце рэшт усё будзе правільна. Я не ведаю, наколькі добра або кепска. Але свет уладкаваны так, што ўсё аднойчы становіцца на свае месцы.


— Цi хочаш ты дадому?


— Для мяне дом — вельмі і вельмі важнае паняцце. Дом — гэта тое, што я будавала цягам свайго жыцця сваімі рукамі, сваімі ўяўленнямі пра прыгожае. Большая частка мэблі ў маім доме (гэта была кватэра, але я ўсё роўна называла яе дом) — гэта тое, што я рабіла сама, альбо тое, што засталося ад маіх бабулі і дзядулі. Старая мэбля, стогадовае трумо... Гэта дае адчуванне таго, што ты жывеш і будзеш жыць тут, тваё месца тут. Я не ўпэўнена, што мне ўдасца зладзіць гэта дзе-небудзь у іншым месцы.
Калі я рабіла рамонт, то была вымушана з дзецьмі жыць некалькі месяцаў не дома, качаваць па людзях. Мне было настолькі блага, што я не магла нават уявіць, што калі-небудзь будзе такі момант, што я год пражыву не дома і яшчэ застануся жывой. Гэта разрывае мяне знутры. Дом — гэта тое, дзе я жыла і куды хачу вярнуцца. Мой Зялёны луг. Мне адсюль здаецца, што няма больш прыгожага месца ў свеце, чым пералесак паміж Карбышава і МКАДам, куды я хадзіла на лавачку вышываць, дзе мы збіраліся і хадзілі на лакальныя маршы.

Made on
Tilda